Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Бэльгіі: падазраваныя рыхтавалі новыя тэракты ў Парыжы


Эпізод спэцапэрацыі, падчас якой быў затрыманы Мухамад Абрыні, 8 красавіка 2016 году.

Эпізод спэцапэрацыі, падчас якой быў затрыманы Мухамад Абрыні, 8 красавіка 2016 году.

Пракурор Бэльгіі заявіў, што затрыманы ў пятніцу Мухамед Абрыні прызнаўся ў датычнасьці да падрыхтоўкі леташняга тэракту ў Парыжы, аднак затым стаў адным з удзельнікаў нападу ў Брусэлі 22 сакавіка гэтага года.

У пятніцу разам з Абрыні былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек, імёны якіх не называюцца. Абвінавачваньні ў датычнасьці да тэрарызму выстаўленыя Абрыні і траім яго саўдзельнікам.

Бэльгійская пракуратура удакладняе, што затрыманыя прызналіся ў намеры зьдзейсьніць новы тэракт у Парыжы, аднак, «зьдзіўленыя хуткім ходам расьсьледаваньня», перанесьлі яго ў Брусэль, дзе 22 сакавіка, пры выбухах у аэрапорце і мэтро загінулі 32 чалавекі, не лічачы саміх сьмяротнікаў. Паведамлялася, што пазьней ад раненьняў памерлі яшчэ трое.

Сьледзтва лічыць, што 31-гадовы Абрыні, бэльгіец мараканскага паходжаньня, быў зьняты на камэры вонкавага відэаназіраньня на адной з бэнзазаправак разам з Салахам Абдэсламом, іншым падазраваным у сэрыі нападаў у Парыжы. Абодвух зьнялі за два дні да тэракту ў Парыжы.

Абдеслам быў затрыманы ў Брусэлі ў сакавіку гэтага году.
У суботу Абрыні прызнаўся, што чалавек у капелюшы на здымку, зробленым у аэрапорце Брусэля незадоўга да выбухаў, — гэта ён.

Сэрыя выбухаў і нападаў у Парыжы адбылася ў лістападзе мінулага года. Ахвярамі сталі 130 чалавек, раненьні атрымалі больш за трыста.

XS
SM
MD
LG