Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі затрыманы магчымы саўдзельнік тэрактаў у Парыжы


Па некаторых зьвестках, Мухамад Абрыні быў затрыманы ў прыгарадзе Брусэля Андэрлехт.

Крыніца ў паліцыі пацьвердзіла агенцтву France-Presse перададзеную раней у пятніцу бэльгійскім тэлеканалам VRT інфармацыю аб затрыманьні падазраванага ў датычнасьці да тэрактаў у Парыжы ў лістападзе мінулага году Мухамада Абрыні.

Падрабязнасьцяў пра тое, дзе і пры якіх абставінах быў затрыманы 31-гадовы падданы Бэльгіі Абрыні, паліцэйскі крыніца не прывяла. Тэлеканал VRT паведамляў, што падазраваны быў схоплены ў прыгарадзе Брусэля Андэрлехтам.

Па зьвестках Reuters, бэльгійская пракуратура ў пятніцу коратка паведаміла толькі аб тым, што было зроблена некалькі арыштаў, зьвязаных з нападамі ў Брусэлі.

VRT адзначаў, што Мухамад Абрыні, магчыма, мае дачыненьне і да выбухаў у аэрапорце і мэтро Брусэля. Ахвярамі гэтых нападаў, якія ўчынілі ў мінулым месяцы трое сьмяротнікаў, сталі 32 чалавекі.

XS
SM
MD
LG