Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАК: прычынай крушэньня «Боінга» ў Растове сталі дзеяньні пілётаў


Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт назваў прычыну крушэньня «Боінга» авіякампаніі Flydubai ў аэрапорце Растова-на-Доне 19 сакавіка.

Як вынікае са справаздачы МАК, які завяршыў папярэдні аналіз дадзеных з бартавых самапісцаў, звальваньне самалёта ў штопар адбылося празь дзеяньні пілётаў у працэсе паўторнага заходу на пасадку. Рашэньне адмовіцца ад прызямленьня і сысьці яшчэ на адзін круг пілёты прынялі на вышыні 220 мэтраў і пачалі набор вышыні. Самалёт у гэты час кіраваўся ў ручным рэжыме. На вышыні 900 мэтраў стабілізатар самалёта быў адхілены на пяць градусаў на пікіраваньне, у выніку чаго лайнэр пачаў імкліва зьніжацца. Прадухіліць сутыкненьне з зямлёй пілётам не ўдалося. Па якой менавіта прычыне быў адхілены стабілізатар, у паведамленьні МАК не ўдакладняецца.

Экспэрты адзначаюць, што пасадка рабілася ў складаных умовах надвор’я, і падкрэсьліваюць, што пілёты мелі дастатковы вопыт кіраваньня гэтым тыпам самалётаў.

Пасажырскі «Боінг-737» авіякампаніі Flydubai выконваў рэйс з Дубая ў Растоў-на-Доне. У выніку крушэньня загінулі ўсе 62 чалавекі, якія знаходзіліся на борце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG