Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На YouТube зьявілася поўнае відэа катастрофы «Боінга» ў Растове


На месцы крушэньня ў Растове-на-Доне пасажырскага «Боінг-378»
На месцы крушэньня ў Растове-на-Доне пасажырскага «Боінг-378»

На YouТube апублікаваны відэазапіс, на якім зафіксаванае крушэньне ў Растове-на-Доне пасажырскага «Боінг-378», які рухаўся рэйсам з Дубая.

На відэа зафіксавана, як самалёт перад крушэньнем пікіраваў па крутой траекторыі. Пасьля гэтага было сутыкненьне зь зямлёй і выбух.

Уначы 19 сакавіка ў Растове-на-Доне разьбіўся пасажырскі «Боінг-378» авіякампаніі Flydubai. У выніку катастрофы загінулі 62 чалавекі — усе, хто ляцелі на гэтым самалёце. Грамадзянаў Беларусі на борце не было.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, самалёт разьбіўся пры заходзе на пасадку. Прадстаўнікі расейскіх уладаў заявілі, што разглядаюць дзьве вэрсіі крушэньня «Боінга» — памылка пілёта і дрэнныя мэтэаўмовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG