Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перад катастрофай паміж пілётамі Flydubai адбыўся канфлікт


Адзін з бартавых самапісцаў "Боінга" авіякампаніі Flydubai

Адзін з бартавых самапісцаў "Боінга" авіякампаніі Flydubai

«Боінг» авіякампаніі Flydubai пацярпеў крушэньне ў ноч на 19 сакавіка пры паўторным заходзе на пасадку ў аэрапорце Растова-на-Доне. Загінулі ўсе 62 чалавекі, якія знаходзіліся на борце.

Паміж пілётамі «Боінга» авіякампаніі Flydubai, які разьбіўся ў аэрапорце Растова-на-Доне, за некалькі хвілінаў да катастрофы адбыўся канфлікт. Пра гэта піша сёньня «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу, блізкую да расьсьледаваньня.

Паводле яе дадзеных, экспэрты, якія праводзілі расшыфроўку «чорных скрыняў», высьветлілі, што экіпаж прыняў рашэньне заходзіць на другую спробу пасадкі ў ручным рэжыме, адключыўшы аўтапілёт. Адзін з пілётаў зьдзейсьніў памылку пры выкананьні манэўру, яго напарнік паспрабаваў «перацягнуць» штурвал на сябе, паміж імі ўзьнік канфлікт. Кіруючы лётчык цягнуў штурвал на сябе, а другі пілёт пачаў адштурхоўваць свой штурвал з крыкам: «Стой! Куды ?! Стаяць!» Упраўленьне самалётам было парушанае, у кампутар «Боінга» пачалі паступаць электрычныя імпульсы ад дзеяньняў пілётаў на абодвух штурвалах. Экіпаж адчуў падзеньне, калі было ўжо позна, і самалёт ляцеў да зямлі на хуткасьці 325 кілямэтраў у гадзіну. Газэта піша, што пілёты некалькі сэкундаў «крычалі ад жаху і адчаю».

Самалёт авіякампаніі Flydubai выконваў рэйс з Дубая ў Растоў-на-Доне. Ён пацярпеў крушэньне пры паўторным заходзе на пасадку ў цяжкіх мэтэаралягічных умовах у ноч на 19 сакавіка. Загінулі ўсе 62 чалавекі, якія знаходзіліся на борце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG