Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі


Канада пашырыла санкцыі супраць Расеі: у чорны сьпіс дадаткова ўнесеныя двое фізычных і дзесяць юрыдычных асобаў.

Як паведамляе РБК, дакумэнт аб пашырэньні санкцыяў супраць Расеі быў прыняты МЗС Канады 16 сакавіка, аднак набыў моц 18 сакавіка, пасьля рэгістрацыі і публікацыі ва ўрадавым выданьні. Пэрсанальныя санкцыі ўведзеныя супраць двух чалавек — намесьніка генэральнага дырэктара па камэрцыйных пытаньнях канцэрну «Калашнікаў» Эдуарда Іофе, а таксама топ-мэнэджэра гэтага канцэрну Аляксандра Амельчанка.

У сьпіс арганізацыяў, на якія распаўсюджваюцца канадзкія санкцыі, унесеныя структуры, якія ўваходзяць у групу СМП банка: «Інвэстыцыйны рэспубліканскі банк», «Масаблбанк», ААТ «Валгаграднафтамаш», «Іжэўскі мэханічны завод», ААТ «Іжмаш».

Таксама пад санкцыі трапілі арганізацыі, зьвязаныя зь дзяржаўнай карпарацыяй «Ростэх»: зьнешнегандлёвае аб’яднаньне «Тэхнапрамэкспарт», холдынг «Тэхнадынаміка», «Тэхмаш», а таксама «Расейская электроніка» і холдынг «Швабэ».

Большасьць гэтых кампаніяў ужо знаходзіліся пад амэрыканскімі санкцыямі са сьнежня мінулага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG