Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы вайсковы мэдык асуджаны на тры гады ў Літве за шпіянаж на карысьць Беларусі


Віленскі акруговы суд у пятніцу прызнаў былога парамэдыка Ўзброеных сіл Літвы Андрэя Ашуркова вінаватым у шпіянажы на карысьць Беларусі і прысудзіў яго да трох гадоў пазбаўленьня волі. Суд прызначыў мінімальнае пакараньне, прыняўшы пад ўвагу тое, што Ашуркоў раней ня быў судзімы і прызнаўся ў злачынстве.

Генэральная пракуратура прасіла прысудзіць яго да шасьці гадоў пазбаўленьня волі. Пракурор Радас Савіцкас сказаў, што ня ведае, ці будзе абскарджваць прысуд. Адвакат асуджанага адмовіўся размаўляць з журналістамі.

Ашуркоў, які служыў у мотапяхотным батальёне Вялікага князя Літоўскага Альгірдаса, быў затрыманы ў студзені 2014 году. Раней пракуратура паведамляла, што грамадзяніна Літвы завэрбавала Галоўнае разьведвальнае ўпраўленьне (ГРУ) Генштабу Ўзброеных сіл Беларусі. Як устанавіла сьледзтва, на працягу пяці гадоў ён перадаваў інфармацыю Беларусі за грашовае ўзнагароджаньне.

Беларускае ГРУ цікавілася ваеннай тэхнікай, узбраеньнямі,прызначэньнямі будынкаў узброеных сіл Літвы, удзелам у міжнародных апэрацыях НАТА, плянамі стандартных апэрацый, рознымі ваеннымі вучэньнямі, інфармацыяй аб складзе канкрэтных падразьдзяленьняў і службаў, асабістымі характарыстыкамі вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG