Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўца пакаралі на 3 гады і 3 месяцы турмы за шпіянаж на карысьць Беларусі


Віленскі акруговы суд у чацьвер прызнаў вінаватым у шпіянажы на карысьць Беларусі былога супрацоўніка дзяржпрадпрыемства паслуг паветранай навігацыі «Oro navigacija» Рамуальда Ліпскага.

Ліпскі засуджаны да трох гадоў і трох месяцаў пазбаўленьня волі.

Як паведамляе агенцтва BNS, гэты прысуд можа быць абскарджаны ў апэляцыйным судзе Літвы.

Згодна з матэрыяламі справы, Ліпскі ў сваім кабінэце ў «Oro navigacija» таемна фатаграфаваў дакумэнты і перадаваў іх галоўнаму выведвальнаму ўпраўленьню Генштаба Ўзброеных сіл Беларусі.

Акрамя таго, пракурор раней заявіў, што Ліпскі сустрэўся з агентам КДБ Беларусі Сяргеем Куруленкам у гандлёвым цэнтры, вусна перадаў яму інфармацыю аб Закняйскім аэрапорце — пра разьмяшчэньне аб’ектаў, пляны абсталяваньня новых, інфармацыю аб інфраструктуры і камунікацыях.

Паводле кіраўніка Дэпартамэнта дзяржбясьпекі Літвы Гедымінаса Грына, апэрацыя па дэмаскіроўцы Ліпскага працягвалася больш за тры гады. Літоўскія службовыя асобы сьцьвярджаюць, што, магчыма, Беларусь дзялілася атрыманай інфармацыяй з Расеяй.

Ліпскі сваю віну не прызнае.

XS
SM
MD
LG