Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы: дасягнутае папярэдняе пагадненьне пра спыненьне агню ў Сырыі


Джон Керы
Джон Керы

Тым ня менш, з Сырыі працягваюць паступаць паведамленьні пра тэракты.

У нядзелю дзяржсакратар ЗША Джон Керы абвясьціў пра дасягненьне «папярэдняга пагадненьня» з Расеяй пра спыненьне агню ў грамадзянскай вайне ў Сырыі, якая працягваецца ўжо пяць гадоў.

Пра гэта паведамляе служба навінаў «Голасу Амэрыкі».

Амэрыканскім і расейскім дыпляматам цяпер неабходна пераканаць сваіх хаўрусьнікаў у Сырыі падтрымаць пагадненьне. Масква надае ваенную падтрымку войскам прэзыдэнта Башара Асада, які зьяўляецца даўнім супернікам ЗША.

Выступаючы ў Ярданіі, Керы дапусьціў, што сутыкненьні паміж сырыйскай арміяй і апазыцыйнымі групоўкамі могуць спыніцца ўжо празь некалькі гадзінаў.

З больш стрыманай заявай выступіў расейскі МЗС. Зьнешнепалітычнае ведамства Расеі паведаміла пра тэлефонную размову паміж Джонам Керы і Сяргеем Лаўровым. Паведамляецца, што падчас размовы абмяркоўваліся ўмовы спыненьня баявых дзеяньняў у Сырыі.

Ні Керы, ні Лаўроў не паведамілі дэталяў папярэдняга пагадненьня.

Нягледзячы на нядзельную заяву дзяржсакратара Джона Керы пра дасягненьне папярэдняга пагадненьня з Расеяй пра спыненьне агню, у краіне працягваюцца акты гвалту. Ахвярамі двух нападаў, якія адбыліся незалежна адзін ад аднаго, сталі дзясяткі людзей.

Паводле папярэдніх ацэнак, два выбухі ў Хомсе, што прагрымелі ў нядзелю, прывялі да гібелі 60 чалавек. Пазьней у той жа дзень сэрыя нападаў адбылася ў прыгарадзе Дамаска Сайеда-Зэйнаб.

Пра апошнія выбухі паступіла мала інфармацыі. Маніторынгавая арганізацыя Syrian Observatory for Human Rights паведамляе пра чатыры выбухі. Зьвязаны з «Хезбала» тэлеканал «Аль-Манар» паведаміў, што ў выніку выбухаў загінулі прынамсі 22 чалавекі.

У канцы студзеня ў выніку выбухаў у шыіцкай сьвятыні ў тым жа раёне загінула ня менш за 60 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG