Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля 50 чалавек загінулі ў сырыйскім Хомсе ў выніку двух выбухаў


Сырыйскія вайскоўцы на месцы тэрактаў у Хомсе

Сырыйскія вайскоўцы на месцы тэрактаў у Хомсе

Каля 50 чалавек загінулі, каля сотні атрымалі раненьні ў выніку двайнога выбуху ў цэнтры сырыйскага гораду Хомс.

Выбухі адбыліся ў нядзелю раніцай у цэнтральным раёне Захра і былі ўчыненыя тэрарыстамі-сьмяротнікамі. Першы зь іх выбухнуў у аўтамабілі, другі, паводле некаторых дадзеных, прывёў у дзеяньне пояс шахіда.

Горад Хомс амаль цалкам кантралюецца сырыйскім урадам, і рэгулярна становіцца мішэньню для тэрактаў. Цяперашнія тэракты — адны з найбуйнейшых на тэрыторыях, якія кантралююцца сырыйскім кіраўніком Башарам Асадам, за ўсё пяць гадоў грамадзянскай вайны ў краіне.

У горадзе Хомсе жыве частка расейскіх вайскоўцаў, якія служаць на авіябазе пад Латакіяй.

Хомс
Хомс

XS
SM
MD
LG