Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская авіяцыя ў Сырыі забіла 50 мірных жыхароў


Разбурэньні ў шпіталі, які дзейнічае пры падтрымцы міжнароднай арганізацыі «Урачы бяз межаў» у горадзе Маарат Аль Нумат.

Разбурэньні ў шпіталі, які дзейнічае пры падтрымцы міжнароднай арганізацыі «Урачы бяз межаў» у горадзе Маарат Аль Нумат.

Паводле ААН, пад расейскія бомбы патрапілі 5 бальніц і 2 школы.

Каля 50 мірных жыхароў, паводле зьвестак ААН, сталі ахвярамі авіяўдараў па паўночных раёнах Сырыі, кантраляваных паўстанцамі, у мінулы панядзелак. У заяве генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна адзначаецца, што ў выніку удараў пацярпелі ня менш за 5 бальніц і 2 школы, у тым ліку бальніца, якая дзейнічае пры падтрымцы міжнароднай арганізацыі «Урачы бязь межаў».

Пан Гі Мун назваў удары з паветра «найгрубейшым парушэньнем міжнароднага права».

Расейскія авіяўдары асудзілі таксама Эўразьвяз і ЗША.

У заяве прадстаўніка Дзярждэпартамэнту адзначаецца, што гэтыя ўдары прымушаюць сумнявацца ў прыхільнасці Расеі і рэжыму Башара Асада захаваньню дамоўленасьцяў аб спыненьні агню, якія павінны набыць сілу ў бліжэйшыя дні. Тое, што рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і яго прыхільнікі працягваюць гэтыя напады, без прычыны і без уліку міжнародных абавязацельстваў па абароне нявінных жыцьцяў, наўпрост супярэчыць аднадушным заклікам Міжнароднай групы падтрымкі Сырыі, у тым ліку і ў Мюнхэне, пазьбягаць нападу на цывільных асобаў і ставіць пад сумнеў гатоўнасьць і здольнасьць Расеі спыніць далейшыя праявы жорсткасьці рэжыму Асада супраць уласнага народу,— гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG