Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН абмяркуе пляны Турцыі ўвесьці войскі ў Сырыю


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган

Рада Бясьпекі Арганізацыі аб’яднаных нацый на запыт Расеі 19 лютага абмяркуе пляны Турцыі ўвесьці войскі ў Сырыю.

Раней у пятніцу прадстаўніца Міністэрства замежных спраў РФ Марыя Захарава заявіла, што Расея плянуе ўнесьці праект рэзалюцыі з патрабаваньнямі спыніць любыя дзеяньні, якія падрываюць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласьць Сырыі.

Таксама ў пятніцу прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў радыёстанцыі France Inter, што эскаляцыя ўмяшаньня Анкары ў Сырыі нясе ў сабе рызыку ваеннага канфлікту Турэччыны з Расеяй.

16 лютага Турэччына заклікала правесьці міжнародную наземную апэрацыю ў Сырыі супраць баявікоў-ісламістаў.

Анкара лічыць адстаўку прэзыдэнта Сырыі Башара Асада неабходнай умовай спыненьня пяцігадовага канфлікту, у якім загінулі больш за 260 тысяч чалавек.

Іран і Расея падтрымліваюць Асада і крытычна ставяцца да ідэі яго адхіленьня ад улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG