Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг у Магілеве. «Мы дзейнічалі як выведчыкі»


12 лютага ў Магілёве актывісты «Маладога фронту» вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.

— Мы ўсё ж зрабілі задуманае, — кажа адзін з удзельнікаў акцыі. — Гэтым разам мы самі ўсё рабілі як выведчыкі.

Сьцяг быў вывешаны на вуліцы Каралёва, на мосьце, што па-над праезнаю часткай.

— Гэта адбылося ў першай палове дня, — кажа каардынатар акцыі Яўген Васьковіч, — калі там шмат машын і мінакоў. Бел-чырвона-белы маратон хутка завершыцца. «Люблю Беларусь» — акцыя, якая выратуе краіну!

Паводле арганізатараў з «Маладога фронту», маратон «Люблю Беларусь» працягваецца. Ён ужо наведаў 8 мясьцінаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG