Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маратон «Люблю Беларусь» наведаў праваслаўную царкву ў Бабруйскім раёне


7 лютага актывісты Маладога Фронту ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг ля праваслаўнай царквы ў Бабруйскім раёне

Акцыя адбылася паміж пасёлкамі Бярэзіна й Зара ў прыгарадзе Бабруйску. На камні з крыжом ля ўвахода ў двор царквы Сьвятога прарока Ільлі быў усталяваны беларускі нацыянальны сьцяг.

Гэтым мы хацелі нагадаць, што карані беларускай нацыі і нашых сымбаляў ляжаць у Хрысьце, — кажа адзін зь лідэраў Маладога Фронту, былы палітвязень Яўген Васьковіч. — Тым больш сёньня нядзеля — гэта дзень малітвы, дзень размовы з Богам. Але мы ня сталі пакідаць там сьцяг, бо царква, як такая, па-за палітыкай і спрэчкамі. Бел-чырвона-белы маратон працягваецца. Любіш Беларусь — далучайся!

Акцыя стартавала 4 лютага і мае скончыцца на Дзень сьвятога Валянціна ў Менску віншаваньнем беларускіх дзеячоў. Малады Фронт падкрэсьлівае, што прыняць удзел у маратоне можа кожны ахвотны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG