Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слава Воршы ўжо ня згорша! Бел-чырвона-белыя сьцягі ў цэнтры гораду


«Малады Фронт» працягвае акцыю «Люблю Беларусь».

9 лютага ў Воршы маратон «Люблю Беларусь» вывесіў два сьцягі. Адзін вывесілі на мэмарыяльным комплексе «Кацюша», а другі — на Цэнтральнай плошчы горада.

— Гэтым жэстам, — кажа ўдзельнік маратону, — мы паказалі сілавікам, што не баімся іх, бо Беларусь любім болей.

Па словах хлопца, сьцягі ніхто не сымаў. Мажліва, гэта з-за таго, што іх вывесілі, як толькі на вуліцах запалілі сьвятло.

— Насамрэч, «Слава Воршы ўжо ня згорша!», — кажа каардынатар акцыі Яўген Васьковіч.

«Бел-чырвона-белы маратон крочыць па краіне, моладзь сьмела выходзіць на галоўныя плошчы гарадоў, каб узьняць над Беларусьсю бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста. Радуе таксама, што няма затрыманых. Нашыя людзі для нас каштоўныя, таму і робіцца ўсё падрыхтавана і беспамылкова», — прыводзіць сайт словы аднаго зь лідэраў арганізацыі, былога палітвязьня Яўгена Васьковіча.​

Акцыя пачалася 4 лютага і будзе цягнуцца 10 дзён. Раней бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся ў Жлобіне, Бабруйску і Маладэчне. Завершыцца акцыя ў Менску віншаваньнем выбітных беларускіх дзеячоў культуры.

XS
SM
MD
LG