Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разгледзіць справу сэнатаркі Шарэйкі, якую абвінавачваюць у карупцыі


Вярхоўны суд Беларусі 22 лютага пачне слуханьні па справе сябра Савету Рэспублікі Ганны Шарэйкі, якая займала пасаду генэральнага дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Ганна Шарэйка

Ганна Шарэйка

Як паведамляе БЕЛТА, судовае пасяджэньне пачнецца 22 лютага а 10.00. Крымінальная справа ў дачыненьні да Шарэйкі была заведзеная Генэральнай пракуратурай у чэрвені 2014 году. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, на працягу некалькіх гадоў яна давала незаконныя ўказаньні службовым асобам птушкафабрыкі, якія ўваходзілі ў конкурсную камісію, каб яны прымалі рашэньні аб закупах кармоў і кармавых дадаткаў у замежнай фірмы па завышаных цэнах. Гэта пацягнула прычыненьне шкоды на 4 мільярды рублёў.

Паводле зьвестак праваахоўнікаў, у выніку сваёй дзейнасьці Ганна Шарэйка ў кароткія тэрміны змагла пабудаваць дарагі катэдж плошчай 240 кв.м, набыць элітную бытавую тэхніку і іншую маёмасьць. У дачыненьні да яе была заведзеная крымінальная справа паводле часткі 3 артыкулу 424 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі).

XS
SM
MD
LG