Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывіст прынёс крыж Лукашэнку да беларускай амбасады ў Кыргыстане


Андуруш Тактанасыраў, архіўнае фота

Андуруш Тактанасыраў, архіўнае фота

Андуруш Тактанасыраў патрабуе экстрадыцыі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, які хаваецца ў катэджы ў Драздах.

Кіргіскі актывіст Андуруш Тактанасыраў прынёс магільны крыж да амбасады Беларусі ў Кіргізстане, перадаюць мясцовыя СМІ. На крыжы прозьвішча: Лукашэнка.

«На чорны дзень Лукашэнку, — тлумачыць Тактанасыраў. — Калі-небудзь ён сыдзе з гэтага сьвету на той сьвет. Вось табе гатовы мэмарыял!»

Такім чынам актывіст выказаўся супраць знаходжаньня ў Беларусі Курманбека Бакіева, экс-прэзыдэнта Кіргізстану, які пасьля рэвалюцыі 2010 году атрымаў прытулак у Беларусі, дзе пасяліўся ў катэджы ў Драздах і выдаў мэмуары.

Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў і яго родны брат Жаныш Бакіеў кіргіскім судом асуджаныя на пажыцьцёвае пазбаўленьне волі з канфіскацыяй маёмасьці. Іх зьвінавацілі ў расстрэле дэманстрантаў і іншых асабліва цяжкіх злачынствах. Але Інтэрпол паводле сваіх унутраных правілаў адмовіўся абвяшчаць яго ў міжнародны вышук.

Тактанасыраў пэрыядычна праводзіць акцыі пад беларускай амбасадай ад 2010 году. У 2015 годзе ён павіншаваў Лукашэнку з новым прэзыдэнцкім тэрмінам камянямі замест кветак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG