Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст спаліў у Бішкеку чучала Лукашэнкі


Кіргіскі праваабаронца Андуруш Тактанасыраў спаліў перад будынкам кіргіскага парлямэнту ў Бішкеку чучала прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Такім чынам праваабаронца выказаў сваё патрабаваньне экстрадаваць зь Беларусі былога прэзыдэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева. Пра гэта паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода.

Андуруш Тактанасыраў раней неаднойчы праводзіў акцыі пратэсту каля будынка пасольства Беларусі.

Курманбек Бакіеў, завочна асуджаны на радзіме на пажыцьцёвы тэрмін пазбаўленьня волі за загад на расстрэл мірных дэманстрантаў, пражывае ў Беларусі з 2010 году. Там ён атрымаў палітычны прытулак і грамадзянства.

XS
SM
MD
LG