Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нацбанк Беларусі паказаў новыя беларускія грошы ФОТА


Нацыянальны банк Беларусі прэзэнтаваў журналістам грошы і манэты, якімі беларусы будуць карыстацца з 1 ліпеня 2016 году, калі пройдзе дэнамінацыя.

Журналістам паказалі цэнтральнае сховішча, дзе новыя грошы захоўваюцца з 2008–2009 гадоў.

Як паведаміў намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Дзьмітры Лапко, манэты былі адчаканеныя ў Літве і Славаччыне, купюры надрукавала брытанская фірма.

У 2016 г. будзе праведзеня дэнамінацыя беларускага рубля ў суадносінах 1:10.000. 1 беларускі рубель ўзору 2009 будзе раўняцца 100 беларускім капейкам узору 2009 года. Банкноты ўзору 2000 году будуць замененыя на банкноты 2009 году: за 10 тысяч беларускіх рублёў старога ўзору можна будзе атрымаць адзін рубель новага ўзору.

Зь 1 ліпеня па 31 сьнежня 2016 грашовыя знакі узораў 2000 і 2009 гадоў будуць знаходзіцца ў паралельным звароце, абавязковым да прыёму.

Усе фота з прэзэнтацыі ў вялікім памеры на адной старонцы

Гісторыя беларускіх рублёў

Гісторыя беларусіх рублёў

Гісторыя беларусіх рублёў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG