Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балтыйскія краіны «навукова» вызначаць суму кампэнсацыі ад Расеі


Балтыйскія краіны і Расея на мапе
Балтыйскія краіны і Расея на мапе

Тры краіны Балтыі заяўляюць, што будуць «навукова» вылічваць страты, выкліканыя дзесяцігодзьдзямі савецкай акупацыі, і дамагацца кампэнсацыі ад Расеі.

Міністар юстыцыі Эстоніі Урмас Рэйнсалу заявіў 6 лістапада, што патрабаваньне яго краіны, Латвіі і Літвы будзе юрыдычна апраўданым, паколькі Расея абвясьціла сябе пераемніцай Савецкага Саюзу пасьля яго распаду ў 1991 годзе.

Балтыйскія краіны гаварылі аб кампэнсацыі і раней, але ніколі не вызначалі канкрэтнай сумы.

Рэйнсалу сказаў, што тры краіны не зьбіраюцца адступацца ад сваіх патрабаваньняў да Расеі.

У сумеснай дэклярацыі, падпісанай 5 лістапада прадстаўнікамі дзяржаваў Балтыі, гаворыцца: «Прыйшоў час, каб уладкаваць адносіны зь мінулым» і атрымаць кампэнсацыю за «велізарныя дэмаграфічныя і сацыяльна-эканамічных страты.»

Расея неаднаразова адпрэчвала ўсе заклікі Латвіі, Літвы і Эстоніі кампэнсаваць страты ад савецкай акупацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG