Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнішчальнікі НАТО перахапілі над Балтыкай адразу 12 расейскіх вайсковых самалётаў


Міг-31

Міг-31

Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на Twitter Узброеных сілаў Латвіі. «Зьнішчальнікі паветранай паліцыі 29 ліпеня перахапілі над Балтыйскім морам ля межаў Латвіі тры самалёты узброеных сілаў РФ Ан-26, адзін Іл-76, чатыры МіГ-31, чатыры Су-24», — гаворыцца ў паведамленьні. Пры гэтым паветраная прастора ніводнай з краінаў Балтыі парушаная не была.

За мінулы тыдзень зьнішчальнікі СПС НАТО, якія базуюцца на літоўскай авіябазе Зокняй і эстонскай Эмары, сем разоў падымаліся ў паветра для суправаджэньня расейскіх вайсковых самалётаў. Аб гэтым паведамляецца ў аглядзе сытуацыі ў небе, апублікаваным у панядзелак на сайце Міністэрства абароны Літвы.

Згодна з паведамленьнем, дзевяць расейскіх самалётаў выконвалі палёты ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам без загадзя ўзгодненых плянаў, з адключанымі транспондэрамі (электронная прылада, якая пасылае сыгнал у адказ на прыняты сыгнал), і без радыёсувязі зь зямлёй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG