Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч: Улады павінны адматаць выбарчую кампанію назад


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Улады сфабрыкавалі сьпіс кандыдатаў у прэзыдэнты яшчэ да пачатку прэзыдэнцкай гонкі, таму павінны пачаць выбарчую кампанію нанова. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.

Паводле словаў Статкевіча, ён і некаторыя лідары дэмакратычных сілаў сыходзяцца ў меркаваньні, што ўлады «усімі даступнымі сродкамі сфабрыкавалі выбарчы сьпіс».

«Яны дадалі частку кандыдатаў, якія не сабралі подпісы, яны не дазволілі зьявіцца адзінаму кандыдату праз сваю агентурную сетку, выкарыстоўваючы натуральныя амбіцыі палітыкаў. Урэшце, выкарыстоўваючы свае дыпляматычныя каналы, яны перашкодзілі фінансаваньню, рэсурснай падтрымцы магчымых сапраўды апазыцыйных кандыдатаў», — лічыць былы палітвязень.


Такім чынам, на яго думку, улады самі паказалі, што «выбараў няма», і грамадзтва на гэта «адрэагавала апатыяй».

«Наша агульная пазыцыя: выбары нельга лічыць легітымнымі яшчэ да іх пачатку, — падкрэсьліў Статкевіч.

— Мы павінны патрабаваць таго, каб улады адматалі выбарчую кампанію назад, каб выбарчы працэс пачаўся з пачатку, з рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў.

— Мы павінны патрабаваць таго, каб улады адматалі выбарчую кампанію назад, каб выбарчы працэс пачаўся з пачатку, з рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў. Ня буду разважаць з нагоды рэальнасьці выкананьня гэтага патрабаваньня, але за гэта мы будзем змагацца. Магчыма, мы скажам грамадзтву, што выбараў няма, і хадзіць на іх няма сэнсу, але трэба, пакуль яшчэ не прайшла гэтая кампанія, пакуль не адбылося тое, што плянуецца, публічна, галосна патрабаваць адмены рэгістрацыі кандыдатаў і пачатку выбарчага працэсу».

Сам Статкевіч мае намер дамагацца свайго аднаўленьня ў грамадзянскіх і палітычных правах, каб удзельнічаць у запушчанай нанова прэзыдэнцкай кампаніі, калі такое здарыцца. Ён перакананы, што мае права на ўдзел, бо «не зрабіў ніякага злачынства».

За мной людзі, у мяне ёсць немалы рэйтынг, мяне падтрымала досыць вялікая ініцыятыўная група. Я ведаю, як і мае калегі, як вывесьці Беларусь з крызісу.

«За мной людзі, у мяне ёсць немалы рэйтынг, мяне падтрымала досыць вялікая ініцыятыўная група. Я ведаю, як і мае калегі, як вывесьці Беларусь з крызісу. Я патрабую рэалізацыі свайго права і правоў тых людзей, якія мяне вылучалі. Я буду змагацца за гэта сваё права, выкарыстоўваючы ўсе даступныя легальныя з пункту гледжаньня міжнароднага заканадаўства сродкі, а не беларускіх незразумелых законаў, сваё неад’емнае права», — сказаў вызвалены палітык.

У ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча ўвайшлі больш за 1.700 чалавек. Прадстаўнікі ЦВК з самага пачатку заяўлялі, што ў ініцыятыўнай групы Статкевіча няма шанцаў прайсьці рэгістрацыю, бо ў адпаведнасьці з артыкулам 60 Выбарчага кодэкса «кандыдатамі ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь ня могуць быць вылучаныя грамадзяне, якія ня маюць права ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь займаць пасады ў дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях у сувязі з наяўнасьцю судзімасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG