Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус прапануе скарэктаваць палітыку Эўразьвязу адносна Менску


Лінас Лінкявічус

Лінас Лінкявічус

Пасьля вызваленьня шасьці палітзьняволеных у Беларусі Эўразьвяз павінен скарэктаваць сваю палітыку адносна Менску. Аб гэтым заявіў агенцтву BNS 24 жніўня міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Гэта вялікі крок. Мы павінна адэкватна яго ацаніць і скарэктаваць нашу палітыку адносна Беларусі», — сказаў ён.

На пытаньне, ці павінен Эўразьвяз адмяніць або зьмякчыць санкцыі адносна Менску, Лінкявічус адказаў так: «Па гэтым аспэкце мы таксама павінны правесьці перамовы. Я не хачу забягаць наперад падзей, мы павінны кансультавацца, і гэта падстава для перагляду».

Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Юрый Рубцоў былі вызваленыя з турмаў 22 жніўня. Указ аб іх памілаваньні «паводле прынцыпу гуманізму» падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

XS
SM
MD
LG