Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна просіць доступу да балтыйскага газу празь Беларусь


Адпаведную просьбу прапісалі ў пратаколе па выніках пасяджэньня міжурадавай камісіі Ўкраіны і Беларусі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня эўрапейскай інтэграцыі Мінэнэргавугалю Ўкраіны Міхаіл Бно-Айрыян у Twitter, піша УНН.

Так, паводле ягоных слоў, Украіна і Беларусь падпісалі пратакол па выніках дваццаць трэцяга пасяджэньня ўкраінска-беларускай зьмяшанай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

«Запісалі ў пратаколе наша жаданьне ажыцьцяўляць транзыт па тэрыторыі Беларусі прыбалтыйскага газу. Гаворка ідзе пра ЗПГ (звадкаваны прыродны газ. — РС) з Клайпеды», — паведаміў ён.

Пры гэтым Бно-Айрыян адзначыў, што гэтае пытаньне вельмі складанае, бо газатранспартная сыстэма Беларусі належыць «Газпрому». «Але ўсё ж зьвярнуліся да беларускіх сяброў з просьбай вывучыць такую магчымасьць», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG