30 чэрвеня скончыўся тэрмін дзеяньня дадатковага пагадненьня паміж Кіевам і Масквою па газе, а ўмовы далейшай пастаўкі расейскага газу ва Ўкраіну не былі ўзгодненыя падчас трохбаковых перамоваў у Вене.
Бакі меліся замацаваць дамоўленасьці аб умовах паставак газу ва Ўкраіну з Расеі, уключаючы цану газу, а таксама пытаньні транзыту і аб’ёмаў запампоўкі. Аднак прапанаваныя Расеяй умовы былі адхіленыя Ўкраінай, і тая адмовилася ад расейскага газу, паведамляе УНІАН.