Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Портнікаў: Беларусь не зьяўляецца паўнацэннай дзяржавай


Віталь Портнікаў
Віталь Портнікаў

Паводле ўкраінскага палітычнага аналітыка, Лукашэнка ставіцца да Беларусі, як да ўласнага маёнтка: «Гэта не дзяржава, гэта дадатак да сяброўства».

Пра гэта заявіў украінскі палітычны аналітык і публіцыст Віталь Портнікаў у перадачы «Праскі акцэнт».

Паводле яго словаў, Лукашэнка ставіцца да Беларусі, як да прыватнай уласнасьці:

«Беларусь для Лукашэнкі — гэта маёнтак. Гэта не дзяржава, гэта дадатак да сяброўства. Ён, каб гэты маёнтак утрымліваць, павінен нешта прадаваць, як любы барын. У яго мала што ёсьць, таму даводзіцца гандляваць паветрам. Дзяржава — гэта структура, зьвязаная з грамадзянскім інтарэсам, а не зь інтарэсам канкрэтнага фэадала. У гэтым сэнсе Беларусь для мяне не зьяўляецца паўнацэннай дзяржавай. Гэта аўтарытарны рэжым, які існуе на чужыя грошы.

Паводле Портнікава, Расея — гэта таксама не дзяржава, а «арганізаваная злачынная групоўка, хай сабе і шматмільённая, закамуфляваная пад дзяржаўныя інстытуты».

Віталь Портнікаў лічыць, што ў мінуўшчыне нават кіраўнікі фэадальных дзяржаваў думалі пра нацыянальныя інтарэсы:

«Манархі ў фэадальныя часы адчувалі ня проста права валодаць пэўнай тэрыторыяй, але і адказнасьць за яе будучыню. Гэтага вы ня ўбачыце ані ў Лукашэнкі, ані ў Пуціна, і гэта тое, што мы спрабуем сфармаваць у нашага кіраўніцтва тут, ва Ўкраіне. Любы сярэднявечны манарх-фэадал у значна большай ступені дзяржаўны дзяяч, чым Лукашэнка і Пуцін разам, памножаныя на Назарбаева».

Слухайце і чытайце тэкст «Праскага акцэнту» па спасылцы.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:25:33 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG