Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку пачаўся судовы працэс над журналісткай Радыё Свабода


Малюнак азэрбайджанскага ПЭН-цэнтру, прысьвечаны суду над Хадзіджай Ісмаілавай

Малюнак азэрбайджанскага ПЭН-цэнтру, прысьвечаны суду над Хадзіджай Ісмаілавай

Праваабаронцы і калегі журналісткі азэрбайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай лічаць яе перасьлед помстай за публікацыі аб сямейным бізнэсе прэзыдэнта Ільхама Аліева і спробай прымусіць яе замаўчаць.

У Баку пачаўся судовы працэс над Хадзіджай Ісмаілавай, якая займалася расьсьледніцкай журналістыкай.

Ісмаілавай, якая знаходзіцца ў турме больш за сем месяцаў, выстаўленыя абвінавачаньні ў паклёпе, ухіленьні ад выплаты падаткаў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і злоўжываньні ўладай.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі сьцьвярджаюць, што абвінавачаньні супраць Ісмаілавай зьяўляюцца палітычна матываванымі і формай помсты за яе рэпартажы аб фінансавых зьдзелках прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева і членаў яго сям’і.

Турэмнае зьняволеньне Ісмаілавай выклікала шырокія заклікі да яе вызваленьня, якія прагучалі, у тым ліку, на першых палосах амэрыканскіх газет The New York Times і The Washington Post.

Амэрыканскі ПЭН-Цэнтар сёлета ўганараваў Ісмаілаву ўзнагародай за Свабоду Словы імя Барбары Голдсміт, якая прысуджаецца штогод «пісьменьніку, які перасьледуецца за ажыцьцяўленьне свайго права на свабоднае выказваньне.»

У лісьце з турмы, апублікаваным у The New York Times 12 чэрвеня, Ісмаілава напісала, што Азэрбайджан знаходзіцца ў «разгары крызісу ў галіне правоў чалавека», і заклікала міжнародную супольнасьць зрабіць ціск на прэзыдэнта Ільхама Аліева па вызваленьні ўсіх палітычных зьняволеных.

Галоўны рэдактар Радыё Свабода / Свабодная Эўропа Нэнад Пэіч сказаў, што пазбаўленьне волі Ісмаілавай «ня мае нічога агульнага зь нейкай правінай або парушэньнем закону, гаворка ідзе пра тое, каб прымусіць замаўчаць Хадзіджу і Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода з дапамогай любых сродкаў. Кропка».

XS
SM
MD
LG