Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць журналісткі Радыё Свабода ў Баку вылучылі новыя абвінавачаньні


Хадзіджа Ісмаілава вітае калегаў, калі яе вядуць у суд

Хадзіджа Ісмаілава вітае калегаў, калі яе вядуць у суд

У Азэрбайджане вылучылі новыя абвінавачваньні супраць карэспандэнткі Радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай, якая займалася расьсьледаваньнямі, у тым ліку карупцыі ў атачэньні прэзыдэнта гэтай краіны Ільхама Аліева.

Адвакат журналісткі паведаміў, што яе вінавацяць у крадзяжах, перавышэньні службовых паўнамоцтваў, нелегальным прадпрымальніцтве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.

Паводле адваката, Ісмаілава адхіляе ўсе вылучаныя супраць яе абвінавачваньні. Хадзіджа Ісмаілава была арыштаваная летась 5 сьнежня паводле падазрэньня ў давядзеньні да самагубства былога калегі. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» абвясьціла Ісмайлаву «вязьнем сумленьня».

У сьнежні 2014 году ў бакінскім бюро Радыё Свабода прайшоў ператрус, пасьля чаго офіс быў апячатаны. Дзесяткі работнікаў бюро і пазаштатных карэспандэнтаў былі выкліканыя на допыты, зьвязаныя з іх працоўнай дзейнасьцю.

XS
SM
MD
LG