Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк рэкамэндуе тэрмінова зьнізіць працэнтныя стаўкі па крэдытах


Нацыянальны банк

Нацыянальны банк

Нацбанк рэкамендуе банкам у самыя кароткія тэрміны перагледзець раней заключаныя дамовы для зьніжэньня працэнтных ставак па крэдытах.​

Пра гэта паведамляе ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацбанку пасьля пашыранага пасяджэньня праўленьня.

«Дзеля зьмяншэньня крэдытнай нагрузкі на крэдытаатрымальнікаў і, адпаведна, зьніжэньня крэдытнай рызыкі банкам рэкамэндавана ў самыя кароткія тэрміны перагледзець раней заключаныя дамовы ў бок зьніжэньня працэнтных ставак», паведамляе nbrb.by.

Каб абмежаваць крэдытаваньне па неабгрунтавана высокіх працэнтных стаўках з 1 чэрвеня гэтага году ў Беларусі зьменена фармаваньне спэцрэзэрваў для пакрыцьця магчымых страт. Рэгулятар плянуе працягнуць гэты парадак стварэньня рэзэрваў на ўсе дагаворы, у тым ліку заключаныя да 1 чэрвеня.

Асобныя банкі на фоне зьніжэньня працэнтных ставак па крэдытах робяць неабгрунтавана высокія камісіі па апэрацыях, зьвязаных з узычэньнем крэдытаў. Нацбанк папярэдзіў, што будзе лічыць гэта парушэньнем заканадаўства, бо такія дзеяньні павышаюць фактычны кошт крэдытаў.

Аналягічныя падыходы будуць прымяняцца і пры ацэнцы кошту дэпазытных прадуктаў.

«Працэнтная стаўка, якая паказваецца банкамі ў справаздачнасьці і якая ўлiчваецца пры разьліку рэзэрвовых патрабаваньняў, павінна ўключаць усе віды ўзнагароджаньня, якiя выплачваюцца кліенту, у тым ліку бонусы і ўсе іншыя дадатковыя выплаты», — падкрэсьлілі ў Нацбанку.

XS
SM
MD
LG