Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блатэру ў Цюрыху кінулі ў твар пачак даляраў


Перад прэс-канфэрэнцыяй в.а. кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі футболу Ёзэфа Блатэра брытанскі актор-комік Сайман Бродкін кінуў у твар шэфа ФІФА пачак даляраў.

«Гэта за Паўночную Карэю у 2026-м», заявіў артыст. Ён таксама дадаў, што яму, як паслу Паўночнай Карэі, прыемна заключыць дамову аб правядзеньні чэмпіянату сьвету праз 11 гадоў у Паўночнай Карэі. Раскідваючы купюры, якія былі фальшывымі, Бродкін выкрыкваў: «Усе грошы тут, як дамаўляліся.» Артыста вывела паліцыя, а прэс-канфэрэнцыю адклалі, каб прыбраць паперы.

На пасяджэньні, якое прайшло сёньня раней, было прынятае рашэньне прызначыць на 26 лютага наступнага году выбары пераемніка Блатэра на пасадзе кіраўніка ФІФА.

У канцы траўня разгарэўся міжнародны скандал, калі ў Цюрыху былі затрыманыя сем высокапастаўленых кіраўнікоў арганізацыі па падазрэньні ў карупцыі. Стала вядома, што швэйцарская паліцыя завяла крымінальную справу адносна невядомых асобаў, зьвязаную з адмываньнем грошай падчас выбараў краін-арганізатараў футбольных чэмпіянатаў 2010, 2018 і 2022 гадоў (у ПАР, Расеі і Катары адпаведна).

Блатэр на кангрэсе ФІФА 29 траўня быў пераабраны на чарговы тэрмін, аднак праз чатыры дні заявіў пра свой намер сысьці ў адстаўку.

XS
SM
MD
LG