Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Александрыі новы дом на месцы старога, дзе жыў Лукашэнка


У вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну на месцы дома, дзе жыў са сваёй маці Аляксандар Лукашэнка, пабудаваны абсалютна новы дом.

Аканіцы ў доме пастаянна зачыненыя, паведамляе БелаПАН.

Але тэрыторыя дагледжаная, трава скошана. Побач з домам выбудаваныя гараж і хлеў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што Лукашэнка, калі прыяжджае на радзіму, часам заходзіць у гэты дом.

Каля пятнаццаці гадоў таму Аляксандар Лукашэнка перавёз сваю маці ў Менск. А стары дзедаўскі дом у Александрыі зьнесьлі. Месца былой сядзібы акультурылі — зрабілі газон, разьбілі дарожкі, паставілі дзьве альтанкі, урны. Ад дарогі тэрыторыю адгарадзілі новым плотам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG