Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: Маці мяне любіла і рабіла для мяне ўсё


Гаўрыла Вашчанка. «Партрэт маці».

Гаўрыла Вашчанка. «Партрэт маці».

Апошнім часам Кацярына Лукашэнка ў цяжкім стане ляжала ў лечкамісіі. Кажуць, лекары маліліся, каб зь ёю ня здарылася чаго кепскага падчас іхнага дзяжурства.

Апошнім часам Кацярына Лукашэнка ў цяжкім стане ляжала ў лечкамісіі. Кажуць, лекары маліліся, каб зь ёю ня здарылася чаго кепскага падчас іхнага дзяжурства.

Кацярына Трафімаўна Лукашэнка, маці першага беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, памерла 26 траўня на 91-м годзе жыцьця.

Чатыры клясы адукацыі

Кацярына Трафімаўна нарадзілася ў 1924 годзе ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Вырасла ў шматдзетнай сям’і. У яе чатыры сястры і адзін брат. Сям’я жыла на хутары. Бацька памёр, калі Кацярыне было 13 год.

Скончыла чатыры клясы школы і рана пачала працаваць. Яшчэ ў вайну, у 1944-м, пайшла на чыгунку, дзе засталася да 1949 году. Пасьля працавала на будоўлі і на аршанскім ільнозаводзе.

У Александрыю вярнулася ў 1949 годзе. І да 1983-га працавала даяркай.

Кацярына Трафімаўна была вэтэранам працы.

Старэйшае дзіця памерла

«Я ў маці быў адзін, старэйшае дзіця ў яе памерла», — пра гэта распавёў сам Аляксандар Лукашэнка ў надзвычай шчырым інтэрвію «Літоўскаму кур’еру».

Хто бацька прэзыдэнта — невядома

Кацярына Трафімаўна нарадзіла сына Аляксандра ў 1954 годзе. Афіцыйным месцам ягонага нараджэньня значыцца пасёлак Копысь Віцебскага раёну.

Дагэтуль невядома, хто бацька Аляксандра Рыгоравіча і ці сапраўды яго звалі Рыгорам.

У 2013 годзе Зінаіда Рыбакова, аднавяскоўка Кацярыны Лукашэнкі, распавяла tut. by, што бацька Аляксандра Лукашэнкі ўжо памёр, быў беларусам і паходзіць «з-за Воршы».

«Яна зь ім разышлася, бо яна не любіла п’янкі. Сына нарадзіла — ну што, расьціць ты ня хочаш памагаць, дык яна яго адна і вырасьціла. Яна работала ў Воршы на льнокамбінаце, там пазнаёміліся.... Ну, нічога хлопец быў. Ён і падобны на яго. І на маму падобны, і на яго».

Праўда, сам Аляксандар Лукашэнка калісьці заявіў, што ягоны бацька «загінуў на вайне».

Пэўная блытаніна ёсьць і з датай нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі.

«Я нарадзіўся 31-га, як і малы (малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі — Мікалай. — РС). Гэта было яшчэ ў савецкія часы. Мяне запісалі 30-га. І па дакумэнтах 30-га жніўня ў мяне дзень нараджэньня. Фактычна я нарадзіўся 31-га. І мой малы нарадзіўся 31-га. Мы нават нарадзіліся ў адзін і той жа час ранкам».

Навучыла будучага прэзыдэнта даіць кароў і выправіла ў жыцьцё

Аляксандар дапамагаў маці на фэрме і зь дзяцінства ўмеў даіць кароў. Пра гэта журналістам распавяла ягоная цешча Алена Жаўняровіч.

Вядома, што будучы прэзыдэнт зь дзяцінства быў звыклы да фізычнай працы, добра вучыўся, скончыў музычную школу па клясе баяна і паступіў у інстытут. Для вясковага хлопца бяз бацькі, нават па савецкім часе, гэта добрае дзяцінства, і ў гэтым вялікая заслуга ягонай маці Кацярыны Трафімаўны.

Сына любіла, але ня песьціла

«Яна мяне любіла і рабіла для мяне ўсё, — казаў пра маці Аляксандар Лукашэнка. — Там было не да пяшчотаў. Калі ў вёсцы жывеш і бацькі няма, трэба накасіць, і прыбраць, і прывезьці. Складаліся пэўныя нармальныя стасункі. А ў душы мяне маці ня менш любіла, чым я люблю сваіх дзяцей».

Парадкі ў сям’і былі строгія. Як прызнаваўся Аляксандар Лукашэнка, не было прынята нават адзначаць дзень народзінаў:

«У нас у сям’і не было прынята і цяпер не прынята адзначаць яго. Усе гэта ведаюць і мяне ніколі не віншуюць», — казаў ён «Літоўскаму кур’еру».

Хацела вярнуцца ў родную вёску

Кажуць, што Аляксандар Лукашэнка, як стаў прэзыдэнтам, перавёз маці ў Менск. Родную вёску яна наведвала з ахоўнікамі. Пра адзін з апошніх візытаў распавядаў партал tut.by.

Кажа аднавяскоўка Зінаіда:

«Яна мне кажыць: хто завідуець маёй жызьні, каб яму такая. Правільна, яна перажываець па сыну. Многія ёсьць і падрывы, многія ёсьць прахадзімцы. Я не хачу нічога, я хачу ў дзярэўню, кажыць Трафімаўна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG