Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждуме прапанавалі не плаціць пэнсіі расейцам, якія жывуць за мяжой


Дэпутат расейскай Дзярждумы Міхаіл Дзегцяроў распрацаваў законапраект, які прадугледжвае спыненьне выплаты пэнсіяў грамадзянам Расеі ў выпадку, калі яны на працягу апошніх 12 месяцаў больш як 183 дні прабылі за мяжой.

Паводле праекту закону, калі чалавек вернецца ў Расею і прабудзе там больш за паўгода, пэнсійныя выплаты яму аднаўляюцца.

Спыненьне выплат прадугледжана і для пэнсіянэраў, якія зьмянілі грамадзянства або атрымалі другое, паведамляе «Русская служба новостей».

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Ўладзімер Жырыноўскі, у сваю чаргу, заклікаў расейскіх пэнсіянэраў пераяжджаць на сталае жыхарства ў Крым або ў Сочы ці Анапу.

Паводле слоў Жырыноўскага, расейскіх пэнсіянэраў за мяжой поўна, і бюджэт РФ нясе вялізарныя страты, таму што ім плацяць у валюце.

Паводле статыстыкі, у 2014 годзе 265,2 тыс. расейскіх пэнсіянэраў, якія пражываюць за мяжой, атрымалі 31,4 млрд расейскіх рублёў. Больш за ўсё такіх людзей пражывае ў Нямеччыне (96,9 тыс. чалавек), на другім месцы — Ізраіль (40,5 тыс.), на трэцім — Латвія (21,5 тыс.). Замыкаюць пяцёрку краін, найбольш прывабных для расейскіх пэнсіянэраў, ЗША (20,3 тыс.) і Беларусь (18,2 тыс.).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG