Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даў прадпрымальнікам адтэрміноўку да 1 студзеня 2016 году


Лукашэнка і прадпрымальнікі , сход.

Лукашэнка і прадпрымальнікі , сход.

Індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасьці без дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць іх легальнае паходжаньне, да 1 студзеня 2016 году.

Пра гэта па выніках сходу, на якім абмяркоўваліся пытаньні рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці, паведаміў прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў. Згодна зь ягонымі словамі, пасьля гэтага тэрміну ўся дзейнасьць будзе ажыцьцяўляцца толькі паводле дакумэнтаў:

«Цягам наступнага году стаўка падатку на дададзеную вартасьць будзе падвышацца роўнымі долямі за тры разы», — зазначыў чыноўнік.

У сваю чаргу Аляксандар Лукашэнка канстатаваў, што гэта апошняе адступленьне ўладаў перад «іпэшнікамі»:

Больш адтэрміноўкі ня будзе! І так робім вельмі вялікія адступленьні

«Больш адтэрміноўкі ня будзе! І так робім вельмі вялікія адступленьні», — сказаў кіраўнік краіны, маючы на ўвазе гандаль без адпаведных сэртыфікатаў.

XS
SM
MD
LG