Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абаму пішуць з Кангрэсу: «Не чакайце, пакуль захопяць Харкаў або Марыюпаль»


Джон Бэйнэр

Джон Бэйнэр

Двухпартыйная група лідэраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША і старшыняў камітэтаў Палаты прадстаўнікоў адправіла ліст прэзыдэнту Бараку Абаму з заклікам даць зброю Ўкраіне.

Поўны тэкст ліста апублікаваны на сайце сьпікера Палаты прадстаўнікоў Джона Бэйнэра.

«Па выніках пагадненьня аб спыненьні агню, якое, падобна, толькі ўмацавала захоп, ажыцьцёўлены Расеяй і сэпаратыстамі пасьля першай зьдзелкі ў Менску, мы заклікаем вас хутка прыняць дадатковыя меры ў падтрымку намаганьняў Украіны абараніць яе сувэрэнную тэрыторыю, у тым ліку і з дапамогай перадачы сьмяротных абарончых узброеных сыстэмаў украінскім вайскоўцам», — гаворыцца ў дакумэнце.

«Мы не павінны чакаць, пакуль расейскія войскі і іх стаўленьнікі-сэпаратысты захопяць Марыюпаль і Харкаў, перш чым зьвернемся да дзеяньняў, накіраваных на ўзмацненьне здольнасьці ўраду Ўкраіны стрымаць будучую агрэсію і абараніцца ад яе», — гаворыцца ў лісьце.

«Мы разумеем ваша жаданьне захоўваць адзінства з Эўропай, і верым, што нашы саюзьнікі ў Эўропе і НАТО павінны дакладна заявіць, што агрэсія Расеі ў сэрцы Эўропы непрымальная ня толькі на словах, але і на справе.

Але мы заклікаем вас павесьці за сабой Эўропу, кінуўшы выклік гэтаму нападу на міжнародны парадак, каб не дапусьціць таго, каб наша зьнешняя палітыка стала закладніцай самага нізкага агульнага назоўніка эўрапейскага кансэнсусу. Перад тварам расейскай агрэсіі адсутнасьць яснасьці ў нашай агульнай стратэгіі да гэтага часу не змагла супакоіць нашых сяброў і саюзьнікаў у рэгіёне, якія, зразумела, адчуваюць сябе ўразьлівымі. Гэта павінна зьмяніцца», — заклікалі Абаму заканадаўцы.

«Кангрэс ужо, пры магутнай двухпартыйнай падтрымцы, надаў вам паўнамоцтвы, рэсурсы і палітычную падтрымку для таго, каб аказаць дапамогу, уключаючы сьмяротную зброю, ураду і народу Ўкраіны. Мы мацней заклікаем вас выкарыстоўваць гэтыя паўнамоцтвы і рэсурсы, каб задаволіць канкрэтныя і прамыя запыты, зь якімі ўрад Украіны зьвярнуўся да вашай адміністрацыі», — гаворыцца ў дакумэнце, які цытуе «Голас Амэрыкі».

XS
SM
MD
LG