Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША падоўжылі санкцыі супраць Расеі за анэксію Крыму


Гаворка ідзе пра санкцыі, накладзеныя ў сувязі з акупацыяй і спробай анэксіі Расеяй ўкраінскага Крыму, гаворыцца ў паведамленьні Белага дома.

Гэтыя дзеяньні прадстаўнікоў Расеі і сэпаратыстаў падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ва Ўкраіне, пагражаюць міру, бясьпецы, стабільнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і прыводзяць да крадзяжу яе актываў, нагадалі ў Белым Доме.

Дзеяньні, якія прымусілі ЗША накласьці санкцыі ад 6 сакавіка 2014 года і затым пашырыць іх 16 і 20 сакавіка і 19 сьнежня 2014 году, далей складаюць «незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і зьнешняй палітыцы Злучаных Штатаў», гаворыцца ў паведамленьні.

Таму Барак Абама, лічачы, што ўведзены ім з-за дзеяньняў Расеі ў Крыме «нацыянальны надзвычайны стан» і гэтыя санкцыі павінны застацца ў сіле і пасьля 6 сакавіка гэтага года, вырашыў працягнуць іх яшчэ на год.

Акрамя «крымскіх» санкцый, ЗША таксама накладвалі некалькі пакетаў асобных абмежаваньняў супраць фізычных і юрыдычных асоб у Расеі і супраць украінскіх сэпаратыстаў, якія маюць дачыненьне да сілавога ўмяшаньня супраць украінскай улады ў частцы ўсходу Ўкраіны.

Таксама падобныя санкцыі за ўмяшаньне Расеі ў Крыме і асобна на ўсходзе Ўкраіны наклалі яшчэ шэраг вядучых краін сьвету і, акрамя таго, Эўрапейскі зьвяз.

XS
SM
MD
LG