Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэбальцава пад пагрозай «катла» з боку прарасейскіх сэпаратыстаў


Намесьнік начальніка Галоўнага ўпраўленьня МУС Украіны ў Данецкай вобласьці Ільля Ківа адмаўляе паведамленьні аб атачэньні ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне горада Дэбальцэва. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:

«Дэбальцава наша, катла няма! Нам бы ноч прастаяць, нам бы ноч пратрымацца. Дзякуй нашай артылерыі»,— гаворыцца ў кароткім паведамленьні прадстаўніка праваахоўных органаў.

Тым часам сэпаратысты сьцьвярджаюць, што перарэзалі «дарогу жыцьця» на Дэбальцава. Яны паведамілі, што кантралююць населены пункт Логвінава, які непасрэдна прылягае да аўтадарогі Арцёмаўск — Дэбальцава. Шлях на Арцёмаўск — адзіная паўнавартасная транспартная артэрыя, якая зьвязвае групоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў у Дэбальцава з кантраляванай украінскімі ўладамі тэрыторыяй, па якой вывозяць уцекачоў.

Пра гэта са спасылкай на «штаб ДНР» паведамляюць расейскія інфармагенцтвы.

«Групоўка ўкраінскіх войскаў у Дэбальцава апынулася ў апэратыўным „мяшку“. Супернік спрабуе адрэзаць шляхі зносін, якія ўсё яшчэ застаюцца пад нашым кантролем. Нягледзячы мірныя перамовы, расейскія атрады не зьбіраюцца спыняцца і працягваюць пашыраць зону прарыву і насычаюць яе войскамі, перакінутымі зь іншых участкаў фронту», — напісаў у Facebook галоўны рэдактар украінскага выданьня «Цензор.нет» Юры Бутусаў.

Увечары 9 лютага прэсавы сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка адзначыў, што ў гэтым раёне атрады сэпаратыстаў працягваюць атакі з мэтай атачыць ўкраінскія войскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG