Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцекачы з Дэбальцава прагаласавалі за Ўкраіну. Нагамі


Большасьць жыхароў горада Дэбальцава Данецкай вобласьці пажадалі эвакуявацца з абстрэльваемага прарасейскмі баевікамі горада на тэрыторыі, падкантрольныя ўкраінскай уладзе.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ. Назіральнікі даюць справаздачу аб перамяшчэнні людзей па стане на 6 лютага.

«Некалькі сотняў мірных жыхароў, у тым ліку, прынамсі 100 дзяцей, змаглі пакінуць Дэбальцава падчас замірэньня. Назіральнікі місіі зафіксавалі каля 50 аўтобусаў з Данецка і Краматорска, якія пасьля ўезду ў Дэбальцэва забралі цывільных асоб на зборных пунктах у горадзе. Тыя, хто хацеў пакінуць горад, мог выбраць паміж двума пунктамі. У аўтобусах, якія адпраўляліся на тэрыторыі, падкантрольныя „ДНР“, было каля 40 чалавек, у той час як каля 766 чалавек выехалі на тэрыторыі, кантраляваныя урадам Украіны», - гаворыцца ў паведамленьні.

За апошнія некалькі тыдняў з-за абстрэлаў баявікамі жылых раёнаў Данбасу рэзка ўзрасла колькасьць жадаючых пакінуць небясьпечныя тэрыторыі. Украінскія сілавікі неаднаразова заяўлялі пра тое, што сэпаратысты завялі ў жылыя раёны ваенную тэхніку, але тыя гэта абвяргаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG