Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША патрабуюць вызваліць Надзею Саўчанку — «закладніцу расейскай улады»


ЗША заклікаюць Расею неадкладна вызваліць Надзею Саўчанку і ўсіх іншых украінскіх закладнікаў, заявіла прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Сакі.

Яна нагадала, што гэта абавязацельства Расея ўзяла на сябе, падпісаўшы Менскія дамоўленасьці ў верасьні мінулага года. Акрамя таго, сказала прэс-сакратар, ЗША выказваюць сур’ёзныя турботы з нагоды паведамленьняў аб дрэнным стане здароўя Саўчанкі, якая «застаецца закладніцай расейскай улады».

«Надзея ўжо 54 дні трымае галадоўку ў знак пратэсту супраць яго незаконнага ўтрыманьня пад вартай, і яе жыцьцё зараз вісіць на валаску», — адзначылі ў Дзярждэпартаменце.

Перад гэтым у Маскве Вера Саўчанка, сястра Надзеі Саўчанкі, наведала яе ў сераду ў турэмным шпіталі, яна заявіла журналістам у сталіцы Расеі, што Надзея ня спыніць сваёй галадоўкі, калі расейскі суд працягне яе ўтрыманьне пад вартай. Яна нагадала, што да 10 лютага, калі Басманны суд Масквы павінен разгледзець хадайніцтва сьледзтва аб працягу тэрміну ўтрыманьня Саўчанкі пад вартай, Надзея будзе галадаць ужо 60 дзён.

«Вельмі баюся, што Надзю хаваюць, і на суд, які хутка павінен быць, матывуючы яе дрэнным станам, ці чымсьці яшчэ, яе проста не прывязуць, хоць яна здольная перасоўвацца і быць у судзе», — заявіла Вера Саўчанка.

Паводле яе слоў, «баявы дух» Надзеі Саўчанкі ніяк не зьмяніўся. Раней сёньня адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін паведаміў, што Сьледчы камітэт Расеі падаў хадайніцтва аб працягу яе дасудовага арышту да 13 траўня, і 10 лютага Басманны суд Масквы разгледзіць гэтае хадайніцтва. Пры гэтым адвакат таксама ня выключыў, што «пачнуцца розныя махінацыі з дастаўкай Саўчанкі ў суд, каб не паказваць яе зьнясіленьня».

Надзея Саўчанка пачала галадоўку ў маскоўскім СІЗА 13 сьнежня мінулага года і працягвае яго да гэтага часу. 29 студзеня Саўчанка перавялі ў медсанчастку. Раней, 26 студзеня, Надзею Саўчанку, народнага дэпутата Ўкраіны, зарэгістравалі як дэлегата Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, а таксама надалі ёй міжнародны імунітэт. ПАРЭ заклікала ўлады Расеі вызваліць Саўчанку. У Расеі абвінавачваюць яе ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў на Данбасе.

У ліпені мінулага года Саўчанку ўзялі пад варту ў Расеі пасьля таго, як яе, захопленую ў палон сэпаратыстамі, пад прымусам перавезьлі праз мяжу і перадалі расейскім сілавікам.

Па дадзеных абароны, яна трапіла ў палон да гібелі расейцаў і таму ня можа быць датычнай да гібелі журналістаў. Сама яна ўсё абвінавачваньні абвяргае. 29 студзень адвакаты паведамілі, што сьледчыя заявілі Саўчанцы аб адкрыцьці супраць яе новай крымінальнай справы аб незаконным перасячэньні мяжы. Менскія дамоўленасьці, заключаныя з удзелам Расеі ў верасьні мінулага года, прадугледжваюць, сярод іншага, што ўсе бакі павінны вызваліць закладнікаў і іншых асоб, якія незаконна ўтрымліваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG