Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адвакат: Надзея Саўчанка павольна памірае ў турме


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў маскоўскай турме паводле абвінавачваньня ў датычнасьці да забойства двух расейскіх журналістаў, галадае ўжо больш за 50 дзён.

Як распавёў украінскай службе Радыё Свабода адвакат Ільля Новікаў, які наведаў сваю падабаронную ў бальніцы маскоўскага ізалятара «Матроская цішыня», Саўчанка штодня выпівае каля двух літраў вады, дазваляе лекарам ўводзіць ёй прэпараты, якія яны лічаць патрэбным, але ад ежы адмаўляецца. Па словах Новікава, яна «павольна памірае».

Ўкраінскую вайскоўку перавялі ў турэмны шпіталь 29 студзеня — у сувязі з рэзкім зьніжэньнем вагі.

У той жа дзень стала вядома, што супраць яе пачалі новую крымінальную справу — паводле абвінавачваньня ў незаконным перасячэньні мяжы.

Надзея Саўчанка, якую расейскія ўлады лічаць датычнай да гібелі двух супрацоўнікаў расейскага дзяржаўнага тэлебачаньня пад Луганскам 17 чэрвеня мінулага году, кажа, што яшчэ да таго часу была захоплена сэпаратыстамі і перапраўлена на тэрыторыю Расіі

28 студзеня Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) заклікала расейскія ўлады вызваліць Надзею Саўчанку і забясьпечыць яе вяртаньне на Украіну.

26 студзеня ПАРЭ пацьвердзіла паўнамоцтвы Саўчанкі як сябра сталай дэлегацыі Украіны, у склад якой яна была ўключана пасьля абраньня ў кастрычніку мінулага года ў Вярхоўную Раду ад партыі «Бацькаўшчына».

XS
SM
MD
LG