Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» пра сытуацыю ў месцах зьняволеньня: Вязьняў стала меней, але іх умовы не палепшылі, а іх правы парушаюцца


Праваабарончы цэнтар «Вясна» прэзэнтаваў гадавую справаздачу па маніторынгу месцаў прымусовага ўтрыманьня ў Беларусі. Былы адвакат Павал Сапелка мяркуе, што сытуацыя з умовамі ўтрыманьня і правамі вязьняў за 2014 год не палепшылася.

«Па выніках маніторынгу мы прыйшлі да высновы, што ў месцах зьняволеньня ў Беларусі ўжываюць катаваньні, а таксама жорсткае і зьняважлівае абыходжаньне. І такія выпадкі не расьсьледуюцца аб’ектыўнай і незалежнай інстанцыяй. Акрамя калёніяў і турмаў, у Беларусі існуе шэраг установаў, утрыманьне ў якіх варта прыраўняць да пазбаўленьня волі. Як папраўчыя ўстановы, гэтак і іншыя месцы несвабоды падлягаюць вываду з падпарадкаваньня Міністэрству ўнутраных спраў. Таксама мы зрабілі выснову аб тым, што грамадзкі кантроль за месцамі зьняволеньня ў Беларусі фактычна адсутнічае, а дакладней адсутнічаюць рэальныя магчымасьці такога кантролю, а таксама недастатковая заканадаўчая база для гэтага. Таксама на практыцы і ў заканадаўстве існуе дыскрымінацыя зьняволеных у працоўнай і сацыяльнай сфэрах».

Па выніках маніторынгу мы прыйшлі да высновы, што ў месцах зьняволеньня ў Беларусі ўжываюць катаваньні, а таксама жорсткае і зьняважлівае абыходжаньне.

Які тэндэнцыі ў сыстэме выкананьня пакараньняў назіралі праваабаронцы «Вясны» ў 2014 годзе? Што там мяняецца да лепшага, а што пагаршаецца?

Як станоўчую тэндэнцыю аўтары справаздачы адзначылі, што колькасьць вязьняў у беларускіх калёніях і турмах паступова зьніжаецца, але пры гэтым умовы ўтрыманьня, на іх думку, не становяцца лепшымі, і правы вязьняў трывала парушаюць.

Людміла Кучура, жонка аднаго зь беларускіх вязьняў, распавяла, як яе мужа ў калёніі адміністрацыя зьмясьціла ў камэру з рассыпанай хлёркай, з-за чаго ён ледзь не памёр. Людміла Кучура мяркуе, што гэтак яму адпомсьцілі за скаргі на ўмовы ўтрыманьня і спробы дамагчыся перагляду справы. «Вязьні ў беларускіх калёніях і турмах фактычна ня могуць скардзіцца, іх скаргі не даходзяць да адрасатаў. За іх могуць змагацца толькі сваякі і праваабаронцы, таму такая дапамога скрайне неабходная», — мяркуе Людміла Куруча, якая працягвае змагацца за вызваленьне мужа, якога лічыць асуджаным незаконна.

Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

Чаму ў Беларусі дагэтуль няма ўпаўнаважанага пра правах чалавека, які б назіраў і за становішчам у месцах зьняволеньня? Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч мяркуе, што такі інстытут у структуры ўлады краіны лічыцца непатрэбным. «Бо тады давядзецца рабіць штогадовыя справаздачы, несьці хоць нейкую адказнасьць за недахопы ў галіне правоў чалавека. Самі гэтыя словы „правы чалавека“ ва ўладзе Беларусі лічацца забароненымі», — мяркуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG