Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі заклікае да салідарнасьці з палітвязьнямі ва ўсім сьвеце


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Ставячы ў прыклад лёс беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які яшчэ паўгады таму быў вязьнем сумленьня, Amnesty International заклікае да ўдзелу ў Маратоне салідарнасьці.

Ставячы ў прыклад лёс беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які яшчэ паўгады таму быў вязьнем сумленьня, Amnesty International заклікае да ўдзелу ў Маратоне салідарнасьці.

Бэльгійскае аддзяленьне міжнароднай праваабарончай арганізацыі зрабіла відэаролікі з удзелам Алеся Бяляцкага, празь якія заклікае актывістаў па ўсім сьвеце далучацца да напісаньня лістоў салідарнасьці ў межах глябальнага Маратона, які ладзіцца з 6 па 10 сьнежня. На сёньняшні дзень 12 чалавек, якіх Amnesty International прызнала вязьнямі сумленьня, маюць у гэтым патрэбу.

Падчас зьняволеньня кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» ў межах аналягічнага Маратону актывісты з усяго сьвету напісалі 40 тысяч лістоў з заклікам да яго вызваленьня. І ў гэтым відэа Алесь выказвае ўсім падзяку.

«Я жыву і працую ў Беларусі. На працягу 20 гадоў у Беларусі існуе аўтарытарная дыктатура. Прэзыдэнт Лукашэнка кіруе краінай так, як хоча, усе гэтыя дваццаць гадоў. Апошнія тры гады я правёў у турме як палітычны зьняволены. За гэты час я атрымаў каля 40 тысяч лістоў у сваю падтрымку. У асноўным гэтыя лісты дасылалі мне сябры Amnesty International з усяго сьвету. Я хачу выказаць сваю падзяку і заклікаць і сяброў Amnesty International, і іх прыхільнікаў працягваць сваю працу на карысьць правоў чалавека ва ўсім сьвеце», — сказаў Алесь Бяляцкі ў сваім відэазвароце.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 году на падставе абвінавачваньня ва «ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры» і асуджаны 24 лістапада 2011 году да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Адразу пасьля арышту Amnesty International прызнала Алеся Бяляцкага вязьнем сумленьня. Пасьля амаль трох гадоў пазбаўленьня волі праваабаронца быў вызвалены 21 чэрвеня 2014 году, у першы дзень дзеяньня закону аб амністыі, у якой яму адмаўлялі цягам двух гадоў запар з нагоды «шматлікіх парушэньняў рэжыму зьняволеньня». Усе гады зьняволеньня міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, краіны Эўрапейскага Зьвязу і ЗША патрабавалі ад уладаў Беларусі безумоўнага вызваленьня вязьня сумленьня.

XS
SM
MD
LG