Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэр Парыжу Алесю Бяляцкаму: «Шматмільённы Парыж падтрымлівае Беларусь»


Мэр Парыжа Алесю Бяляцкаму: “Шматмільённы Парыж падтрымлівае Беларусь”

Мэр Парыжа Алесю Бяляцкаму: “Шматмільённы Парыж падтрымлівае Беларусь”

«Шматмільённы Парыж заўсёды падтрымлівае барацьбу за правы чалавека ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі», — падкрэсьліла мэр гораду.

9 сьнежня ў мэрыі Парыжу адбылася імпрэза, прысьвечаная Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Вечар быў арганізаваны Міжнароднай фэдэрацыяй за правы чалавека (FIDH) і мэрыяй французскай сталіцы.

Як паведамляе прэс-служба праваабарончага цэнтру «Вясна», на імпрэзу былі запрошаныя вядомыя францускія праваабаронцы, артысты, журналісты, спартоўцы. З боку арганізатараў прысутнічалі мэр Парыжу Ан Ідальга, прэзыдэнт FIDH Карым Лахіджы, віцэ-прэзыдэнт FIDH Алесь Бяляцкі.

У мінулым годзе, калі Алесю Бяляцкаму было нададзена ганаровае грамадзянства Парыжу, ён ня мог пры гэтым прысутнічаць, бо знаходзіўся ў турме. Напярэдадні Дня правоў чалавека мэр Парыжу Ан Ідальга цёпла вітала беларускага праваабаронцу:

«Шматмільённы Парыж заўсёды падтрымлівае барацьбу за правы чалавека ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі», — падкрэсьліла мэр гораду.

Алесь Бяляцкі падчас свайго выступу выказаў упэўненасьць, што час свабоды для беларускага народу неўзабаве прыйдзе.

«І хоць больш за два гады я знаходзіўся ў калёніі на рацэ Беразіне, але гэтая „Беразіна“ чакае тых, хто душыць свабоду ў Беларусі, хто незаконна пасадзіў мяне ў турму, хто не дае годна жыць беларускаму народу», — сказаў Алесь Бяляцкі.

XS
SM
MD
LG