Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў едзе ў Менск, сустрэнецца з Лукашэнкам і Мясьніковічам


Дзьмітрый Мядзьведзеў, архіўнае фота

Дзьмітрый Мядзьведзеў, архіўнае фота

Як паведаміў «Інтэрфаксу» супрацоўнік апарату ўраду Расеі, у рамках пасяджэньня заплянаваныя сустрэчы Дзьмітрыя Мядзьведзева з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама з прэм’ер-міністрам Мясьніковічам.

Будуць абмяркоўвацца больш як 30 пытаньняў расейска-беларускіх адносін.

Падчас апошняй сустрэчы Мядзьведзева і Мясьніковіча 7 кастрычніка ў Сочы бакі дамовіліся пра тое, што ў 2015 годзе для кампэнсацыі страт бюджэту Беларусі ад падатковага манэўру ў нафтавай галіне Расеі ўсе пошліны ад нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца ў Беларусі з расейскай нафты і пастаўляюцца ў трэція краіны, будуць залічвацца ў беларускі бюджэт.

XS
SM
MD
LG