Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Частка пскоўскіх, смаленскіх і бранскіх зямель некалі належала Беларусі

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка праводзіць прэсавую канфэрэнцыю для расейскіх рэгіянальных СМІ.


Коратка

У прэсавай канфэрэнцыі бяруць удзел звыш 100 прадстаўнікоў СМІ з 50 суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Перад гэтым яны наведвалі Беларусь у рамках так званага прэс-туру, які праводзіцца ў Беларусі ўжо дванаццаты раз. Радыё Свабода асьвятляе падзею ў рэжыме рэальнага часу.

17:01 17.10.2014
15:46 17.10.2014

Калі не аддалі б ядзеную зброю, то намі сёньня так не пагарджалі б

Напрыканцы размовы Лукашэнка прызнаў, што, будучы прэзыдэнтам, ён дапусьціў адну памылку, пра якую вельмі шкадуе. Гэта тое, што Беларусь аддала ядзерную зброю са сваёй тэрыторыі, не атрымаўшы за гэта ніякай кампэнсацыі.

«Я тады яшчэ быў зялёным прэзыдэнтам. А тут зь усіх бакоў раяць — аддаць. Напрыклад, той жа Кучма казаў: Саша, аддавай, мы ж ня зможам гэтую зброю абслугоўваць. А калі тады не аддалі б, то намі сёньня так не пагарджалі».

15:18 17.10.2014
15:17 17.10.2014

Я больш украінец, напэўна

У нас цяжка разрэзаць чалавека і паглядзець, ён рускі ці беларус. У Беларусі перамешана ўсё — руская, польская кроў, украінская, габрэйская, нават татар у нас 30 тысяч жыве. Беларусь — гэта грымучая сумесь, канглямэрат. Чаму і разумныя людзі. Увабралі ўсё гэта. Я не пра сябе, я пра Беларусь. Я больш украінец, напэўна.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG