Лінкі ўнівэрсальнага доступу

89% беларусаў паміраюць ад неінфэкцыйных захворваньняў. Алькаголь — добры спадарожнік у дарозе на могілкі.

Пабачыць дно чаркі і памерці: так можна сказаць пра ўсіх, хто любіць закласьці за каўнер.

Пра тое, што Беларусь — сусьветны лідэр паводле ўжываньня чыстага сьпірту на душу насельніцтва, Усясьветная арганізацыя аховы здароўя паведамляла даўно.

Праўда, галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іван Канаразаў абверг гэтае лідэрства, заявіўшы, што краіна ўсяго толькі ўваходзіць у дваццатку.

У новым дасьледаваньні УААЗ спажываньне алькаголю значыцца як адна з прычынаў сьмерцяў ад неінфэкцыйных захворваньняў.

Як вынікае з графіку, кожная беларуская жанчына за год выпівае эквівалент 9 літраў чыстага сьпірту.

А мужчыны — амаль у тры разы болей: 27,5 літра чыстага сьпірту кожны.

Пакуль усе, каго турбуе праблема алькагалізацыі, ламаюць галаву над тым, як не ўтапіцца ў чарцы, можна пачытаць сьведчаньні мэдыкаў.

Пастка чаркі

Наступствы празьмернага ўжываньня алькаголю:

  • Алькагольная прыдуркаватасьць — гэта калі гінуць мазгавыя клеткі;
  • Хваробы сардэчна-судзіннай сыстэмы;
  • Хваробы сыстэмы дыханьня;
  • Хваробы страўніка;
  • Хваробы пячонкі;
  • Хваробы нырак;
  • Аслабленьне імуннай сыстэмы;
  • Праблемы ў сэксе;
  • Аслабленьне цягліцаў;
  • Захворваньні скуры;
  • Белая гарачка;

Жывуць алькаголікі на 15–20 гадоў меней, чым сярэднестатыстычны чалавек.

XS
SM
MD
LG