Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі кураць 11% жанчын і 50% мужчын. Кожныя 6 сэкундаў на плянэце памірае адзін чалавек, прычына сьмерці якога так ці інакш зьвязаная з курэньнем. За год такіх сьмерцяў набягае 38 мільёнаў.

89% беларусаў паміраюць ад неінфэкцыйных захворваньняў, гаворыцца ў дасьледаваньні Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя. Курэньне — адна з прычынаў гэтых самых неінфэкцыйных захворваньняў.

Жанчыны ў Беларусі кураць (11% ад агульнай колькасьці) у разы меней, чым жанчыны ў суседніх краінах — у Латвіі (20%), Літве (25%), Польшчы (27%) і Расеі (25%).

Больш, чым у Беларусі (50%), мужчыны кураць толькі ў Расеі (59%).

Калі ж браць паказчыкі па ўсім насельніцтве разам — і па мужчынах, і жанчынах, — то Беларусь са сваімі курцамі апынаецца на апошнім месцы. У РБ кураць 29% усяго насельніцтва. Для параўнаньня: у Расеі — 49%.

Наступствы ад курэньня — як даведнік хваробаў

Мэдыкі кажуць, што курэньне нэгатыўна ўплывае на бальшыню органаў чалавека:

  • Рэзка падвышаецца рызыка інсульту, які можа быць выкліканы парушэньнем кровазвароту;
  • Сур’ёзныя паразы сэрца і судзінаў;
  • Павышаецца крывяны ціск;
  • Павышаецца ўзровень халестэрыну ў крыві.
  • Рызыка інфаркту міякарда вырастае ў 4–5 разоў;
  • Рак лёгкага прыкладна ў 90% выпадкаў абумоўлены доўгім курэньнем.
  • Лёгачны бранхіт;
  • Язва;
  • Хваробы зроку;
  • Эндартэрыіт, якія часта прыводзіць да гангрэны і ампутацыі ног;
  • Рак мачавога пухіра;
  • Рак страўніка;
  • Разбурэньне нэрвовай сыстэмы;
  • Праблемы ў сэксе;
  • Праблемы з зачынаньнем здаровых нашчадкаў.
  • Раніцай 17 ліпеня чытайце пра тое, як забівае алькаголь.
XS
SM
MD
LG