Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь абагнала цэлы сьвет

абноўлена

Беларусь — сусьветны лідэр паводле ўжываньня чыстага сьпірту на душу насельніцтва. Расея — на чацьвёртым месцы.

Пра гэта сьведчыць штогадовы даклад Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя на тэму алькаголю і здароўя.

Узровень спажываньня чыстага сьпірту на аднаго жыхара Беларусі, старэйшага за 15 гадоў, складае 17,5 літра. Мужчыны выпіваюць у год 27,5 літра чыстага сьпірту, жанчыны — 9,1 літра.

Беларусы часьцей за ўсё спажываюць моцныя напоі: больш за 47% спажытага алькаголю прыпадае на гарэлку і іншы моцны алькаголь; 17% — на піва; 5% — на вінаграднае віно. Астатнія 31% — іншыя напоі, у тым ліку алькагольныя і піўныя кактэйлі, мацаванае пладова-ягаднае віно, а таксама самагон.

У сярэднім на аднаго жыхара Зямлі, старэйшага за 15 гадоў, прыпадае па 6,2 літра чыстага сьпірту штогод. Паводле ўжываньня сьпірту за Беларусьсю ідуць Малдова (16,8 літра) і Літва (15,4 літры). Расея займае чацьвёртае месца — там у сярэднім кожны чалавек, старэйшы за 15 гадоў, штогод выпівае 15,1 літра чыстага сьпірту.

У Польшчы выпіваюць у сярэднім 12,5 літра ў год, у Латвіі — 12,3, ва Ўкраіне — 13,9, у Эстоніі — 10,3, у Грузіі — 7,7, у Германіі — 11,8, у Вялікабрытаніі — 11,6, у ЗША — 9,2.

Спажываньне алькаголю на душу насельніцтва, 1961–2010




Спажываньне алькаголю на душу насельніцтва (у літрах чыстага сьпірту) паводле тыпу алькагольных напояў, 2010


Спажываньне алькаголю на душу насельніцтва (15+, у літрах чыстага сьпірту)



Спажываньне алькаголю на душу насельніцтва ў літрах чыстага сьпірту, 2010





Распаўсюд эпізадычнага спажываньня алькаголю* (%), 2010




Непітушчыя (%), 2010



Распаўсюджанасьць расстройстваў, выкліканых ужываньнем алькаголю, і алькагольнай залежнасьці (%), 2010 год *



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG