Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША гатовыя да аднабаковых санкцый супраць Расеі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

ЗША патрабуюць ад Эўразьвязу ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі. У адваротным выпадку адміністрацыя Барака Абамы гатовая дзейнічаць у адзіночку, паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўдзельнікаў учорашняга закрытага пасяджаньня з удзелам амбасадараў краін ЭЗ.

Паводле амэрыканскіх чыноўнікаў, дзеяньні расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна дэстабілізуюць сытуацыю ва Ўкраіне.

Адміністрацыя Абамы гатовая ў аднабаковым парадку ўвесьці новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, калі лідэры ЭЗ падчас сёньняшняй сустрэчы ў Брусэлі ўстрымаюцца ад увядзеньня новага пакету абмежавальных мер супраць Масквы, які, як чакаецца, будзе накіраваны ўжо ня супраць асобных людзей і кампаній, а супраць цэлых сэктараў расейскай эканомікі.

Як мінімум дзевяць краін на саміце Эўразьвяза ў Брусэлі гатовыя накласьці вэта на новы пакет санкцый супраць Расеі — гэта Францыя, Нямеччына, Люксэмбург, Аўстрыя, Баўгарыя, Грэцыя, Кіпр, Славенія й Італія.

Праціўнікі санкцый асьцерагаюцца, што новыя абмежаваньні ўдараць ня толькі па Расеі, але і па эўрапейскай эканоміцы.

Паводле экспэртаў, у выпадку ўвядзеньня санкцый супраць некаторых сэктараў расейскай эканомікі ВУП Расеі можа страціць 0,2-0,3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG