Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Байдэн: Амэрыканскі народ на баку Ўкраіны


Джозэф Байдэн
Джозэф Байдэн

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн запэўніў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку, што ЗША рашуча падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны.

ЗША будуць пасьлядоўна садзейнічаць фармаваньню салідарнай пазыцыі з Эўразьвязам, заявіў віцэ-прэзыдэнт ЗША падчас тэлефонных кансультацый з украінскім прэзыдэнтам, паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Прэзыдэнт Парашэнка ў сваю чаргу заявіў: «У нас нараджаецца новая армія і новая краіна. Украіна змагаецца за дэмакратыю, салідарнасьць і свабоду. Таму сёньня падтрымка надзейных сяброў зьяўляецца для нашай дзяржавы сапраўднай каштоўнасьцю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG